Удзельнікаў конкурсу

Населеных пунктаў

850+

80+

Навучальных устаноў

230+

У межах velcom YOUTH неабходна было рэалізаваць ідэю і зняць пра гэта відэа. Усяго прафесійным журы прагледжана амаль 100 работ, з якіх былі абраны 10 праектаў.

 

Фіналісты выступілі са сваім праектам на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымалі iPhone Xs, а аўтары трох лепшых праектаў атрымалі запрашэнне на TEDx у Аўстрыю.

Мікіта Абрамчук

ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Вілейкі"

Пераможцы праекта

36

У сферы культуры

22

У сферы тэхналогій

19

У сферы інклюзіі

Усяго гатовых праектаў

Фіналісты конкурсу

Крысціна Байко

ДУА "Гімназія №16 г. Мінска"

Ілля Баркоўскі

ДУА "Сярэдняя школа №33 г. Гомеля"

Сяргей Берлін

ДУА "Ліцэй №1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста"

Паліна Мураева

ДУА "Сярэдняя школа №10 г. Мінска"

Цімафей Стамброўскі

ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Слуцка"

Юлія Стэфняк

філіял УА БДУІР "Мінскі радыётэхнічны каледж"

Максім Хамета

ДУА "Гімназія №33 г. Мінска"

Артур Царыковiч

ДУА "Средняя школа №11 г. Слуцка"

Анастасія Шор

ДУА "Гімназія №1 г. Жодзіна"

Што можна зрабіць для свайго горада пасля таго, як аднойчы запрыкмеціў партрэт незнаёмага мужчыны на сцяне будынка? Праект Іллі складаецца з дзвюх частак: інфармацыйнай і тэхналагічнай. Першая – гэта вялікая даследчая праца аб вядомым беларускім архітэктары Станіславе Данілавічы Шабунеўскім. Пасля таго, як пошук інфармацыі быў завершаны, Ілля са знаёмай вырашылі падзяліцца фактамі з жыцця архітэктара з большай колькасцю людзей. Тэхналагічнай часткай стаў тэматычны сайт аб архітэктары. Ілля Баркоўскі прапанаваў усталёўваць на будынках Шабунеўскага шыльды з QR-кодамі, якія перанакіроўваюць на старонкі партала з інфармацыяй пра гэтыя аб’екты. Сайт даступны на некалькіх мовах і дазваляе хутка даведацца ўсю самую цікавую інфармацыю пра будынак і яго стваральніка.

Ад партрэта на сцяне да турыстычнай інфраструктуры

Ілля Баркоўскі

ДУА "Сярэдняя школа №33 г. Гомеля"

Ідэя праекта нарадзілася з задумкі арганізаваць інклюзіўныя майстар-класы па розных напрамках танцаў. Паліна шукала месца для гэтага мерапрыемства, але сутыкнулася з недахопам даступных памяшканняў. Так нарадзілася думка, што неабходна лакацыя, дзе можна рэалізаваць не толькі адзінкавы майстар-клас, але і наладзіць працу сталых гурткоў і класаў. Разам з аднадумцамі дзяўчына распачала працу над канцэпцыяй інклюзіўнага арт-цэнтра. Для інфармацыйнага забеспячэння праекта, прасоўвання інфармацыі пра яго і рэкламы быў створаны анлайн-праект #разам, які павінен пераўтварыцца ў месца, дзе будзе генеравацца інфармацыя аб інклюзіўных класах, групах, размяшчацца інтэрв'ю з цікавымі людзьмі і апавяданні аб асаблівых здольнасцях, якімі яны валодаюць. Ідэю ўжо падтрымалі Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і некаторыя дабрачынныя арганізацыі горада.

Праз арт-прастору да інклюзіўнага грамадства

Паліна Мураева

ДУА "Сярэдняя школа №10 г. Мінска"

Малюнкамі ў падручніку да сучасных школьнікаў ужо не дагрукацца, а вось гаджэты цікавяць усіх. Цімафей Стамброўскі вырашыў скарыстаць гэты трэнд для ўдасканалення выкладання фізікі. Ідэя праекта да Цімафея прыйшла менавіта на ўроку фізікі. Дошка і крэйда неяк не надта захаплялі. Але ж было і разуменне таго, што фізіка – гэта адзін з самых важных і складаных прадметаў. Тады Цімафей і вырашыў зрабіць метад выкладання больш цікавым для сябе і аднагодкаў. Усё досыць проста: трэба спалучыць карысць фізікі з цікавасцю тэхналогій. Праект складаецца з уласна робатаў і мабільнай праграмы, якая кіруе робатамі. Робатаў зараз можна сабраць з агульнадаступных набораў канструктара. З дапамогай робатаў на ўроку фізікі настаўнік наглядным чынам зможа растлумачыць вучням законы фізікі. Кіраваць робатам настаўнік можа са свайго смартфона праз адмыслова створаную мабільную праграму.

Робат у класе, або нясумная фізіка

Цімафей Стамброўскі

ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Слуцка"