Упершыню ў Мінску адбылася адмысловая лакальная канферэнцыя TEDxYouth@Minsk.

 

У фармаце TED выступілі фіналісты рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH. Гэта маладое пакаленне, якое ўжо зараз змяняе свет сваімі думкамі і рашэннямі, ажыццяўляючы у Беларусі самыя перспектыўныя праекты. Падчас падзеі былі вызначаны пераможцы конкурсу.

Дзе

Prime Hall (Пераможцаў, 65)

Падзея TEDxYouth@Minsk

Мова

Беларуская

Калі

18.05.2019, 12:00

ЗАПІС КАНФЕРЭНЦЫІ

Наведаць падзею

Фінал праекта

12:00

Пачатак канферэнцыі

11:30

Рэгістрацыя гасцей

Што можна зрабіць для свайго горада пасля таго, як аднойчы запрыкмеціў партрэт незнаёмага мужчыны на сцяне будынка? Адзінаццацікласнік з Гомеля Ілля Баркоўскі правёў даследчую работу, стварыў сайт і ўсталяваў шыльды з QR-кодамі на гарадскіх сценах. Чалавек на сцяне апынуўся архітэктарам Станіславам Шабунеўскім. У першай палове XX стагоддзя менавіта Шабунеўскі стаў аўтарам большасці знакавых будынкаў у цэнтры Гомеля. Ілля з аднакласніцай стварае сайт пра гэтага ганаровага гамяльчаніна і яго творы.

Ад партрэта на сцяне да турыстычнай інфраструктуры

Ілля Баркоўскі

12:20

Першы блок выступленняў

Дзе б вы хацелі жыць? Толькі тут. Жодзіна. Анастасія Шор ўпэўненая ў тым, што малая радзіма – не проста запіс у дакументах, а месца сілы чалавека, яго старт у жыцці. Маладосць, спорт, магутнасць і сіла – гэта складнікі ўнікальнага вобраза Жодзіна па версіі большасці з некалькі сотняў апытаных Анастасіяй жодзінцаў. Менавіта гэтую «разынку» дзесяцікласніца прапануе прасоўваць праз крэатыўныя сувеніры і адмысловыя фотазоны ў горадзе.

Прывабны вобраз горада, у якім «нічога не адбываецца»

Анастасія Шор

На працягу вучобы школьнікі рэгулярна атрымліваюць дыпломы і граматы за перамогі ў розных конкурсах, але толку з гэтых дыпломаў? Максім Хамета лічыць, што патэнцыял моладзі не выкарыстоўваецца ва ўсю моц. У яго ёсць ідэі, як гэта выправіць, а заадно спыніць адток мазгоў за мяжу. Спойлер: галоўная ідэя без праграмавання і блокчэйна не абыйшлася.

Тры спосабы падтрымання маладых талентаў

Максім Хамета

Старажытная інтэлектуальная гульня шахматы стагоддзямі вучыла людзей мысліць стратэгічна. А старшакласнік з Брэста Сяргей Берлін раскажа, чаму ён абраў шахматы як стратэгію для змянення светапоглядаў. Адмысловая канцэпцыя шахматнага турніра ад Сяргея ілюструе тое, што ў наш час поспех можа залежаць не толькі ад вастрыні зроку.

Расплюшчыць вочы, гуляючы ў шахматы

Сяргей Берлін

Нефармальныя прагулкі па горадзе могуць быць спосабам вывучэння гісторыі і развіцця турызма. Крысціна Байко прыдумала, як несумна бавіць час з сябрамі падчас экскурсій без экскурсаводаў. Мінская школьніца распавядзе пра свой спосаб фарміравання пачуцця гонару за родны горад і распаўсюду інфармацыі пра нашу краіну у свеце.

Як зрабіць знаёмства з гісторыяй займальным

Крысціна Байко

Наведаць падзею

13:30

Перапынак для нефармальных зносін

Малюнкамі ў падручніку да сучасных школьнікаў ужо не дагрукацца, а вось гаджэты цікавяць усіх. Цімафей Стамброўскі са Слуцка вырашыў скарыстаць гэты трэнд для ўдасканалення выкладання фізікі. Хлопец канструіруе робатаў, якія дапамагаюць настаўнікам наглядна патлумачыць фізічныя законы. У сваім выступе Цімафей паразважае наконт таго, ці магчыма з дапамогай модных фішачак значна палепшыць якасць выкладання тэхнічных прадметаў у школе.

Робат у класе, або нясумная фізіка

Цімафей Стамброўскі

14:00

Другі блок выступленняў

Дзесяцікласніца Паліна Мураева займаецца танцамі, маляваннем, вучыцца граць на гітары. Але ў пэўны момант яна зразумела, што вакол незаўважна жыве шмат людзей, у якіх не так шмат фізічных магчымасцяў рэалізоўваць сябе. У іх меньш магчымасцяў, але не здольнасцяў – так вырашыла дзяўчына і распачала працэс стварэння спецыяльнага інклюзіўнага арт-цэнтра. У сваім выступе Паліна распавядзе пра тое, чым яе канцэпцыя адрозніваецца ад традыцыйных дамоў культуры, пра канстультацыі з экспертамі і новыя формы працы з асаблівымі людзьмі.

Праз арт-прастору да інклюзіўнага грамадства

Паліна Мураева

У старажытнасці народ лічыў навуку ці то штукарствам, ці то чараўніцтвам. Цяпер кожны мае магчымасць стаць "чараўніком" і разабрацца ў "фокусах" прыроды. Але ўсё ж без шоў у наш час не абыйсціся. Спалучыць шоў і навуку вырашыў Мікіта Абрамчук, які праводзіць інтэрактыўныя відовішныя ўрокі фізікі і хіміі ў звычайных школах і школах для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Навука ў пластыкавай бутэльцы: як зрабiць урокi цiкавымi

Мікіта Абрамчук

З дзяцінства Юля марыла зрабіць свет добрым для ўсіх. Некалі сцвярджала, што іншапланетнікі адкрылі яе сакрэт стварэння лятальнага апарата і марыла паляцець менавіта да іх на вучобу. А потым вырасла, паступіла ў радётэхнічны каледж і занялася распрацоўкай мабільнага навігатара для людзей, чыя мабільнасць на гэтай планеце лічыцца абмежаванай. Сентыментальная і вельмі аптымістычная дзяўчына здолела сабраць каманду валанцёраў, наладзіць кантакт з дзяржаўнымі ўстановамі і рыхтуецца несці факел на Еўрапейскіх гульнях.

Калі надакучылі перашкоды і прыйшоў час дзейнічаць

Юлія Стэфняк

Многія з нас хочуць прынесці карысць чалавецтву. Аднак даволі цяжка прыдумаць ідэі, якія могуць істотна паўплываць на будучыню. Чаму так адбываецца і як плённа рэалізаваць задуманае, раскажа Артур Царыковіч падчас свайго выступу.

Дзе хаваюцца ідэі, якія змяняюць свет

Артур Царыковiч

15:10

Узнагароджанне пераможцаў velcom YOUTH

15:30

Завяршэнне канферэнцыі